Найбольшую цікавасьць у маладой аўдыторыі выклікаюць пікантныя сцэны з фільма.

Фільмы ў школы Меншчыны прывозяць часта. Абавязковымі для наведваньня зьяўляюцца стужкі, зьнятыя паводле твораў, уключаных у школьную праграму. Дзеля «Шчыта Айчыны» у адной са школаў заняткі нават скарацілі. Пайшла пагалоска, што фільм прывезьлі на загад са сталіцы — нібыта парупіўся ідэалягічны аддзел Адміністрацыі прэзыдэнта. На паказ пазганялі школьнікаў пачынаючы зь пяціклясьнікаў. За квіток давялося аддаць па 700 рублёў. Цікава тое, што ні настаўнікаў, ні адміністрацыю школы не папярэдзілі, што фільм зьмяшчае эратычныя сцэны. Апэратар акурат падчас аднаго з такіх эпізодаў выйшаў папаліць. Настаўнікі ня ведалі, як спыніць фільм, а дзеці былі гэтаму толькі рады. Пікантныя сцэны выклікалі ў маладой аўдыторыі асаблівае ажыўленьне.

Цікава, што пра падобны выпадак нядаўна пісала «Белгазета». Вось урывак з гутаркі з рэжысёрам: «Ну і як народ у залі прымаў гэтую замову, што казалі нагнаныя школьнікі?» — ізноў задае свае пытаньні Дзяніс Скварцоў замест таго, каб адказваць на мае. І пачуўшы ў адказ, што ў часе ложкавых сцэнаў школьнікі ўлюлюкалі, а рэшту часу забаўлялі сябе размовамі з перапынкам на перакур, заўважае: «Ну хоць нешта яны вынесьлі, правільна?»

Цяпер у райцэнтрах Меншчыны анансуецца льготны паказ «Шчыту Айчыны». Без узроставых абмежаваньняў.

Пільны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0