Пасля дзвюх запар перамог на выездзе ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» з чарговым паядынку гасцявой серыі 18 верасня прайграла ў Яраслаўлі мясцоваму «Лакаматыву» з лікам 0:4 (0:1, 0:2, 0:1).

Пасля 9 гульняў «Дынама» з 14 ачкамі займае 9-е месца ў Заходняй канферэнцыі, атрымаўшы 4 перамогі (усе — у асноўны час) і пацярпеўшы 5 паражэнняў (3 — у асноўны час, 1 — у авертайме, 1 — па булітах), розніца шайб 20-22.

Расклад найбліжэйшых матчаў: 20 верасня «Сочы» — «Дынама»; 23 верасня «Дынама» — «Югра» (Ханты-Мансійск); 25 верасня «Дынама» — «Аўтамабіліст» (Екацярынбург).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?