19.09.2015 / 17:12

Апублікавана ВІДЭА, як міліцыянт у Мінску валачэ жабрака па сходах за нагу, сцэна выклікала выбух гневу людзей у метро 123

«Сёння я стаў сведкам бяспраўя і я прашу ў вас дапамогі! Я выйшаў з метро на станцыі Уручча прыкладна а 16:03 і стаў сведкам таго, як міліцыя здзекавалася са сляпога інваліда! — напісаў карыстальнік сацыяльных сетак Кірыл Каўганаў. — Са словаў людзей, якія там жывуць, гэты чалавек амаль кожны дзень сядзіць у метро і ўсе яго ведаюць і дапамагаюць яму, і вось сёння да яго падышлі два міліцыянты і сталі без ніякіх падстаў да яго чапляцца, і ён, не разумеючы, што адбываецца, даў адпор і падрапаў руку міліцыянту (на фота ў чорнай форме) і яны пачалі яго рэзка падымаць і ўжываць супраць яго сілу! Нягледзячы на ўсё абурэнне народа, яны працягвалі яго валачы і далей пры ўсіх спусцілі яго са сходаў і пра гэтым сляпы чалавек стукнуўся галавой аб жалезныя поручы (я прымацаваў урывак з відэа, дзе ўсё відаць, пры патрэбе выкладу поўнае відэа, якое павінна трапіць у адпаведныя органы). Сляпому безабароннаму чалавеку надзелі кайданкі як на злачынцу і паводзілі сябе з ім так, як быццам ён не чалавек, а жывёла! Шмат людзей пагадзіліся адвесці яго дадому, але ў адказ пачулі толькі адмовы. Мы ўсе былі абураныя, а адна дзяўчына нават з плачам прасіла адпусціць яго», — піша Каўганаў.

У сваю чаргу, мінская міліцыя дае іншую версію падзей. «Падчас дастаўлення дадзенага грамадзяніна ў пакой міліцыі ён аказаў супраціў і, паводле папярэдняй інфармацыі, пакусаў двух супрацоўнікаў за рукі. І пры гэтым грамадзяне праявілі, так бы мовіць, чуллівасць і паспрабавалі ўмяшацца ў дзеянні міліцыі. Канфлікт там вычарпаны, і дадзены грамадзянін дастаўлены ў пакой міліцыі для разбору», — расказаў прэс-сакратар ГУУС Аляксандр Ластоўскі.

Прычыненне цялесных пашкоджанняў супрацоўнікам міліцыі, адзначаюць у ГУУС, сумневаў не выклікае.

Пазней Следчы камітэт паведаміў, што жабрак не глуханямы, але выдаваў сябе за глуханямога.

Чытайце таксама:

«Следчы камітэт пра затрыманне жабрака: «Ён хуліган-рэцыдывіст»

Сяргей Гезгала

0
Pw / Адказаць
19.09.2015 / 09:51
Все это демонстрация силы властью. Мол, надо, за ногу - и о железяку! Эти люди в форме - наши хозяева. Они имеют право делать с кем угодно и что угодно. Ув, максимум что им грозит - выговор за то, что допустили публичность и возмущенное население так же не перетянули. Ну и за неотнятое видео.
0
''Па справах узнаеце iх...'' / Адказаць
19.09.2015 / 10:02
Адкуль сляпы чалавек можа ведаць, што тыя, хто вядзе сябе, як бандыты, не злачынцы, а супрацоўнiкi мiлiцыi? Ён жа ня бачыць, што яны ў форме!
0
Zьмiцер / Адказаць
19.09.2015 / 10:02
Беспредел...
Паказаць усе каментары/ 123 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру