Кіраўнік МЗС Венгрыі Петэр Сіярта (Péter Szijjártó) лічыць, што патэнцыяльнымі бежанцамі ў краіны Еўрасаюза з'яўляюцца 30—35 млн чалавек.

Пра гэта паведамляе венгерскі партал VS.hu..

«Еўрапейскія краіны павінны ўмацоўваць свае межы, таму што на Стары кантынент можа прыбыць 30—35 млн бежанцаў. Гэтыя краіны баяцца называць рэчы сваімі імёнамі», — сказаў Сіярта.

«Бо крытыкаваць лягчэй за тое, каб нешта рабіць», — дадаў ён. Паводле слоў міністра, Еўропа павінна выразна даць зразумець, што не зможа прыняць сотні тысяч і мільёны мігрантаў.

«Карысна было б у гэтай сітуацыі захаваць і ўмацаваць Шэнгенскую сістэму», — адзначыў міністр.

З 15 верасня ўступіла ў сілу новае міграцыйнае заканадаўства Венгрыі, якое абмяжоўвае прыбыццё мігрантаў у краіну і дазваляе іх затрымліваць.

18 верасня Венгрыя прыступіла да ўзвядзення агароджы на мяжы з Харватыяй, а 16 верасня пачала падрыхтоўкі да будаўніцтва 70-кіламетровай сцяны на мяжы з Румыніяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?