Фота: Андрэй Дыбоўскі, «Глобус Беларусі».

Фота: Андрэй Дыбоўскі, «Глобус Беларусі».

Сядзібу Лінова ў пасёлку Інтэрнацыянальны Пружанскага раёна зноў выставяць на аўкцыён. Такая інфармацыя прагучала 15 верасня на сесіі Пружанскага раённага Савета дэпутатаў, прысвечанай ахове гісторыка-культурнай спадчыны, паведамілі ў перадачы раённага радыё 16 верасня. Аўдыёзапіс перадачы змешчаны на сайце budni.by.

Фота: Андрэй Дыбоўскі, «Глобус Беларусі».

Фота: Андрэй Дыбоўскі, «Глобус Беларусі».

Сядзібу і крухмальны завод набыў на аўкцыёне ў 2012 годзе расіянін Бліноў — адзін з уладальнікаў сумеснай беларуска-расійскай фірмы. Паводле афіцыйнай інфармацыі, прадаць завод удалося тады з перавышэннем стартавай цаны ўсяго на 5%. Прычым захаванасць Ліноўскай сядзібы як гісторыка-культурнай спадчыны, помніка архітэктуры XIX стагоддзя, была адной з умоў продажу.

У выніку праверкі ўстаноўлена, што сядзіба па-ранейшаму знаходзіцца ў вельмі кепскім стане. Як паведаміла на сесіі намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Таццяна Ярошка, вырашана адабраць сядзібу, бо ўласнік не мае сродкаў на яе рэстаўрацыю, і выставіць сядзібу на новы аўкцыён.

Пры гэтым не прагучала, ці застануцца ва ўласнасці сумеснага прадпрыемства будынкі ліквідаванага крухмальнага завода. Чытачы сайта «Раённыя будні» ўжо задаюць пытанне: «Сядзібу ў Інтэрнацыянальным прадалі расіяніну разам з Ліноўскім крухмальным заводам з умовай, што расіянін адрэстаўруе сядзібу. Якое ж права гэты расіянін мае пакідаць у сваёй уласнасці будынак крухмальнага завода?»

***

Маёнтак Трамбіцкіх у пасёлку Інтэрнацыянальны створаны Вінцэнтам Трамбіцкім на мяжы XVIII—XIX стагоддзяў. Вінцэнт Трамбіцкі быў лоўчым Кобрынскім і шамбелянам Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Часткова захаваўся і закладзены Вінцэнтам Трамбіцкім парк, піша Анатоль Федарук у кнізе «Старадаўнія сядзібы Берасцейшчыны», 2004 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?