Першы прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук узначаліў «Рух за Украіну ў НАТА», перадаюць інфармацыйныя агенцтвы.
Пра гэта паведаміў былы кіраўнік МЗС краіны Уладзімір Агрызка, які таксама ўваходзіць у аргкамітэт арганізацыі.
«Краўчук абраны старшынёй грамадскай арганізацыі «Рух за Украіну ў НАТА». Дапаможам уладзе быць рашучай», — сказаў ён.
Са словаў самога Краўчука, «кіраўніцтва Украіны павінна зрабіць усё, каб максімальна паскорыць далучэнне да абароннага альянса, дзеля гэтай мэты і створаны «Рух за Украіну ў НАТА».
У аргкамітэт руху ўвайшлі таксама былы прэм'ер-міністр, а раней кіраўнік спецслужбаў Яўген Марчук, паэт, аўтар «Двух колераў» Дзмітро Паўлычко, былыя дыпламаты і палітыкі.