У поле зроку міліцыянтаў трапіў начальнік парку актыўнага адпачынку цэнтральнага спартыўнага комплексу «Нёман» у Каробчыцах.

Як паведаміў начальнік аддзела па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Гродзенскага РАУС капітан міліцыі Дзяніс Габрусевіч, была інфармацыя, што 35-гадовы мужчына ўжывае наркотыкі. У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў яна пацвердзілася. Асноўную частку марыхуаны, атрыманай з дзікарослых канопляў, сабраных каля Скідзеля, падазраваны захоўваў на гарышчы адміністрацыйнага будынка, дзе падвяргаў яе сушцы. Трохі марыхуаны ў мужчыны было пры сабе ў шкляным слоічку. Усяго было канфіскавана каля аднаго кілаграма канопляў.

Паводле інфармацыі аператыўнікаў раней некалькі кустоў канопляў раслі проста каля гарналыжнага курорта ў Каробчыцах. Тады нікога, хто меў бы дачыненне да іх вырошчвання, вызначыць не ўдалося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?