Школьнік з Наваполацка злавіў у Заходняй Дзвіне тыгровага сома, радзіма якога — Амазонка, паведамляе тэлеканал ОНТ.

Здабыча была ў даўжыню амаль паўметра, важыла — 1,3 кг.

«На закідзе дзесятым адчуў добрую моцную паклёўку, адразу ж пайшоў супраціў. Я думаў, гэта шчупак, але, калі выцягнуў гэтую рыбу, у мяне была маса эмоцый, шок, я не ведаў, што гэтая за рыба. Пашча, як у асятровых, афарбоўка, як у змеегалова, вусы, як у вусача. Версій шмат, але ні на тое, ні на тое не падобная», — распавёў рыбак Макар Макараў.

Адказ знайшлі ў Сусветнай павуціне. Як можна меркаваць, рыбу хтосьці выпусціў у раку з акварыума.

Тыгровы сом — драпежнік, жыве ў рэках Цэнтральнай Амерыкі, жыве ў цёплай вадзе. Малькі растуць вельмі хутка, паглынаючы любую даступную здабычу. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0