Італьянская кампанія Centro Sviluppo Progetti ў межах праекта WASP стварыла будаўнічы 3D-прынтэр The BigDelta, які самі супрацоўнікі кампаніі называюць найвялікшым у свеце 3D-прынтарам.

Новую тэхніку прадставілі 18—20 верасня ў камуне Маса-Ламбарда, Італія. Больш падрабязна пра прантар The BigDelta можна прачытаць на сайце праекта WASP.

Дыяметр каркаса 3D-прынтара The BigDelta складае 6 метраў, а ў вышыню ён дасягае 12 метраў.

Для стварэння аб'ектаў прынтар можа выкарыстоўваць звычайную гліну з дамешкамі ці звычайны бетон на аснове цэменту.

Як кажуць стваральнікі The BigDelta, прынтар здольны друкаваць невялікія дамы цалкам з падручных матэрыялаў, што робіць яго вельмі карысным у будаўніцтве таннага жылля для бедных слаёў насельніцтва з улікам таго, што насельніцтва Зямлі хутка расце.

Таксама The BigDelta можа дапамагчы ў раёнах стыхійнага бедства, надрукаваўшы часовае жыллё для пацярпелых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?