Нагадаем, што ўчора на станцыі метро Уручча міліцыянт валок жабрака па сходах за нагу. Сцэна выклікала выбух гневу людзей у метро. 

Сведка Кірыла выклаў відэа з месца падзей у сацыяльныя сеткі. Учора відэа было выдаленае. Сам Кірыла пракаментаваў гэта так: «Я выдаліў пост для поўнага разбору інфармацыі, так што ўсё яшчэ наперадзе!». Таксама ён змяніў прозвішча і пазначанае месца жыхарства.

Праз некалькі хвілін Кірыла выклаў скрыншот з пагрозай у яго бок:

Акаўнт аказаўся фэйкавым, сыходзячы са зместу старонкі.

Але сёння відавочца ўвогуле выдаліў сваю старонку «УКантакце». Чаму — пакуль невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?