Хлопчык з Сірыі Саід Абдул выйшаў разам з найлепшым футбалістам свету Крышціяну Раналду на поле мадрыдскага стадыёна «Сант'яга Бернабеу» перад матчам з «Гранадай».

7-гадовы Саід — сын Асамы Абдула Махсена, бежанца з Сірыі. Нядаўна пра іх загаварылі ўсе сусветныя СМІ: на сербска-венгерскай мяжы ім паставіла падножку аператар N1TV Петра Ласла, зваліўшы іх на зямлю.

Гісторыя прыцягнула ўвагу Мігеля Анхеля Хала, прэзідэнта футбольнай акадэміі CENAFE ў Мадрыдзе. Ён знайшоў Асаму Абдулу Махсена і сына — у кафэ, дзе тыя глядзелі матч Лігі чэмпіёнаў. Затым — пералёт у Парыж і цягнік да Мадрыда.

Футбольная акадэмія CENAFE прапанавала Махсенам працу. Аказалася, што сірыец у мінулым трэніраваў футбольныя клубы ў сваёй краіне. Яго жонка і дзве дачкі засталіся ў Турцыі. Плануецца, што яны прыбудуць у Іспанію праз тыдзень.

Акадэмія будзе плаціць за жыллё Махсенам і яго сям'і, пакуль тыя не будуць у стане забяспечыць сябе самі. Таксама сірыйцам дапамогуць са школай для дзяцей і курсам іспанскай мовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?