У Грэцыі адкрыліся выбарчыя ўчасткі на ўсеагульных парламенцкіх выбарах. Дадзеныя папярэдніх апытанняў паказваюць на жорсткую канкурэнцыю паміж левай партыяй «Сірыза», якая знаходзіцца цяпер ва ўладзе, і кансерватыўнай партыяй «Новая дэмакратыя».

Датэрміновыя выбары — ужо пятыя па ліку ў Грэцыі за шэсць гадоў — былі абвешчаныя ў жніўні, пасля таго, як у адстаўку сышоў прэм'ер-міністр Алексіс Цыпрас.

Папулярнасць лідара «Сірызы» рэзка ўпала, калі ён пагадзіўся на здзелку з міжнароднымі крэдыторамі аб новым пакеце фінансавай дапамогі.

Умовы пагаднення ўключалі меры жорсткай эканоміі, супраць якіх першапачаткова выступала «Сірыза».

Грэцыя знаходзіцца ў глыбокім фінансавым крызісе, і пераможцу гэтых выбараў давядзецца праводзіць далейшыя суровыя эканамічныя рэформы.

Па словах карэспандэнта Бі-бі-сі ў Афінах Рычарда Галпіна, партыя, якая пераможа, наўрад ці атрымае дастатковую колькасць месцаў у парламенце для таго, каб сфармаваць урад у адзіночку.

Гэта можа прывесці да перыяду палітычнай нестабільнасці, у той час як крайнія тэрміны рэалізацыі ключавых фінансавых рэформаў робяцца ўсё бліжэйшымі, адзначае ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?