Канада працуе над тым, каб паскорыць працэс рэгістрацыі 10 тысяч бежанцаў. Пра гэта паведамляе Reuters.

Міністр іміграцыі Крыс Александэр адзначыў, што Канада сама будзе прымаць рашэнне аб прыёме бежанцаў на сваю тэрыторыю, а не чакаць афіцыйнага распараджэння ААН. Акрамя таго, улады працуюць над тым, каб паскорыць апрацоўку заяваў сірыйцаў і іракцаў на прадастаўленне статусу бежанца.

Александэр дадаў, што ў цяперашні час прымаюцца меры для забеспячэння вымушаных перасяленцаў працай.

«Усе гэтыя меры гарантуюць, што тысячы сірыйскіх і іракскіх бежанцаў патрапяць у Канаду да канца 2015 года», — адзначыў міністр.

Раней стала вядома, што ўлады Канады выдзеляць $75,4 млн у рамках экстраннай праграмы ААН на ўладкаванне лагераў для бежанцаў на Блізкім Усходзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?