Беларусь і Венесуэла падпісалі кантракт на пастаўку першай партыі венесуэльскай кавы.

Як паведамляе прэс‑служба пасольства Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла, 10 сакавіка беларускае прадпрыемства «Мінбакалеягандаль» і прадпрыемства па вытворчасці і перапрацоўцы кавы «Café Venezuela» падпісалі кантракт на першую пастаўку 20 тон венесуэльскай кавы «Прэміум». Гэтая партыя кавы, падкрэсліваецца ў паведамленні пасольства, «выраблена, упакавана і аформлена па‑руску спецыяльна для Беларусі».

Беларускі бок таксама выказаў зацікаўленасць у куплі венесуэльскай какавы і нацыянальнага венесуэльскага напою какуй.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0