Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька выступіў на старонках друку з тлумачэннем сваёй пазіцыі па паводзінах беларускіх фанатаў на адборачным матчы футбольных зборных Украіны і Беларусі ў Львове.

Поўны варыянт публікацыі размешчаны ў газеце «СБ. Беларусь Сегодня».

«Дзве прычыны прымусілі мяне да напісання гэтай нататкі. Першая — гэта тое, што ў апошні час вельмі выразна прамалёўваюцца спробы палітызаваць спорт і ператварыць спартыўныя спаборніцтвы ў мітынгі. І другая — ліст, што дайшоў да мяне ад аднаго з удзельнікаў несанкцыянаванага антырасейскага мітынгу падчас матчу ў Львове, які пакрыўдзіўся на мяне за тое, што, прызнаюся, я з гарачкі назваў «нацыстамі» тых маладых людзей, хто хадзіў натоўпам па Львове, хорам выкрыкваючы антырускія лозунгі, якія абражаюць Прэзідэнта Пуціна і рускіх людзей.

Усё гэта мне так нагадала адэскія падзеі, завадатарамі якіх з'яўляліся таксама футбольныя фанаты, магчыма, тыя ж самыя, якія ішлі разам з беларускімі заўзятарамі па Львове. Скажу наўпрост. Сярод тых беларускіх заўзятараў, хто прыехаў на матч, асноўную масу складалі людзі дарослыя, прыстойныя, сапраўдныя аматары футбола, якія прайшлі доўгі шлях, каб падтрымаць ў Львове нашу каманду і атрымаць асалоду ад гульні.

Натуральна, што ніхто з іх і не павінен прымаць на свой рахунак мае словы, але тых азлобленых маладзёнаў, якія публічна абражалі на львоўскіх вуліцах У.Пуціна, Расію, а, значыць, сваімі паводзінамі — і Беларусь, іх я назваць іншым словам не магу. Ды і якія яны, наогул кажучы, «заўзятары», што звязвае іх з футболам? Адно толькі — пад маскай «фанатаў» ім трэба збіцца ў натоўп, пакуражыцца, даць волю інстынктам. Тым больш незразумелым для іх «палітычным», калі яны робяць невядома што. Прасочваецца гэта, на жаль, і на беларускіх стадыёнах, цяпер вось вылілася ў такі непрыгожы экспартны варыянт «.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?