Чэшская арт-група Ztohoven, вядомая сваімі перформансамі на палітычныя тэмы, замяніла сцяг над Пражскім градам — прэзідэнцкай рэзідэнцыяй у Празе — на вялізнага памеру чырвоныя майткі.

lidovky.cz

lidovky.cz

Творчы калектыў такім чынам хацеў паказаць, што крытычна ставіцца да цяперашняга прэзідэнта Мілаша Земана.

У заяве сучаснай акцыянісцкай групы гаворыцца, што менавіта чырвоныя майткі з'яўляюцца належным сцягам для «чалавека, які нічога не саромеецца».

lidovky.cz

lidovky.cz

Прэзідэнт Зэман раней неаднаразова рабіў заявы, якія крытыкуюць мігрантаў і бежанцаў, што прыбываюць у Еўропу.

Зэман толькі што вярнуўся з Кітая, дзе публічна хваліў кітайскае кіраўніцтва. У Ztohoven заяўляюць, што выбралі менавіта чырвоныя майткі для прэзідэнцкага флагштока, бо яны таго ж колеру, што і сцяг Кітая.

Не так даўно прэзідэнта Зэмана, якога некаторыя абвінавачваюць у залішніх сімпатыях да Расіі, закідалі яйкамі за яго падтрымку Расіі ў канфлікце ва Украіне.

Паліцыянты ў нядзелю затрымалі траіх чалавек у сувязі з інцыдэнтам з чырвонымі майткамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?