Пасля нядаўняй рэканструкцыі ў будынку гомельскага аўтавакзала практычна не засталося надпісаў на беларускай мове. «Автовокзал» на фасадзе, напрамкі маршрутаў, расклад, «справка», «дежурный по вокзалу», «счастливого пути» — усё напісана толькі па-расейску. Захавалася толькі пара старых шыльдаў на беларускай мове, піша kp.by.
фота Паўла Міцкевіча
Такім чынам, цяпер госці горада не адразу змогуць і зразумець, у які горад прыехалі: беларускі ці расійскі.
Раней беларускіх надпісаў на аўтавакзале было значна больш. Прынамсі, «Аўтобусны вакзал» і напрамкі маршрутаў на платформах былі па-беларуску.