Калі хочаце вы падарыць,
Што для шчасця ў народзіны дораць –
Падарыце мне крэйду, сябры,
Крэйду-крэйдачку з Крэйдавых гораў.
Гарадзенскую крэйду з лясоў,
З-пад дзірвану лістоты і голак.
Я пад шэпт таямнічых замоў
Намалюю ахоўнае кола.
Непамерны для кола абсяг,
Ці змагу, ці абвесці паспею?
Ці нядоўгага хопіць жыцця,
Бо пачаць давядзецца з Асвеі,
І на ўсход за Дняпро па мяжы,
І на поўдзень да Чорнага мора
Ад бяды чараваць рубяжы
Падарункамі з Крэйдавых гораў.
Каб праз кола не рушыць вайне,
Дачакацца спакою і ладу,
Хай чароўнае кола замкне
Беларуска з далёкай Канады.

20.09.15.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0