Галоўны рэдактар «Беларускай думкі» і вядучы АНТ Вадзім Гігін з захапленнем успрыняў артыкул Генадзя Давыдзькі пра «футбол, які нам не патрэбны». 

belgazeta.by

belgazeta.by

Пра гэта ён напісаў у каментарах да свайго блога на сайце БелТА.

«Малайчына, Генадзь Браніслававіч! Паглядзіце яго выдатны артыкул у «СБ» — «Такі футбол нам не патрэбны». Аўтар выказаў думкі многіх людзей у Беларусі. І гэта мужны ўчынак — назваць рэчы сваімі імёнамі. Апладырую і падтрымліваю! Нездарма Генадзь Браніслававіч уганараваны прэміяй Беларускага саюза журналістаў за грамадзянскую пазіцыю», — заявіў ён.

Нагадаем, кіраўнік БТ Генадзь Давыдзька неаднаразова абразіў беларускіх фанатаў, якія бралі ўдзел у маршы напярэдадні матчу нацыянальных каманд Беларусі і Украіны ў Львове 5 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0