За мiнулую пятнiцу i выхадныя днi былi затрыманы 687 нецвярозых кiроўцаў транспартных сродкаў.

Як паведамiлi ва ўпраўленнi Дзяржаўтаiнспекцыi МУС краiны, за мiнулую пятнiцу i выхадныя днi былi затрыманы 687 нецвярозых кiроўцаў транспартных сродкаў. Рэкордная колькасць п’яных за рулём была выяўлена напярэдаднi i непасрэдна 8 сакавiка. У кожны з гэтых дзён былi затрыманы больш за 260 «вясёленькiх» вадзiцеляў. Для параўнання, як паведамiлi ў ДАІ, у звычайныя выхадныя днi затрымлiваюцца ў сярэднiм 100—120 нецвярозых кiроўцаў.

Дарэчы, у нядзелю па вiне п’янага вадзiцеля ў Мiнску адбылося дарожна‑транспартнае здарэнне са смяротным зыходам. Супрацоўнiк сталiчнага заапарка, якi яшчэ ў снежнi мiнулага года быў пазбаўлены правоў, тым не менш сеў за руль, ды яшчэ ў нецвярозым стане. На вулiцы Малiнiна ён не справiўся з кiраваннем, сутыкнуўся з прычэпам. У вынiку аварыi загiнула пасажырка нецвярозага кiроўцы, таксама супрацоўнiца заапарка.

Паводле: Мiкола Дзябёла, «Звязда»

Ілюстрацыя UZR.com.ua

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0