У інтэрнэце з'явілася фота Яраміра Ягра з сяброўкай. Чэшскі партал Blesk неўзабаве апублікаваў гісторыю фатаграфіі.

Спадарожніцай Ягра аказалася 18-гадовая славацкая мадэль па імені Кацярына, якая да таго ж сустракаецца з хакеістам маладзёжнай зборнай Дамінікам Рудлем. Паводле інфармацыі Blesk, дзяўчына пахвалілася гэтым сэлфі сябрам, і нехта з іх вырашыў, што вымагаць у легендарнага хакеіста грошы стане выдатнай ідэяй.

Гэты невядомы сябар мадэлі запатрабаваў у Ягра 50 тысяч крон (каля дзвюх тысяч даляраў).

Што адказаў Ягр? «Ды мне пофіг», — пасля чаго фота і з'явілася ў сетцы.

Дзяўчына пазней выказалася па інцыдэнце, сваё дачыненне ў публікацыі яна адмаўляе.

Сам Ягр на сваёй старонцы ў фэйсбуку намякнуў, што гісторыя пра шантаж як мінімум збольшага праўдзівая. «А вось яшчэ адно маё фота:). За яго чамусьці грошы ніхто не патрабаваў:), і ўсё ж я тут крута выглядаю. Я ўжо пра ўсё забыўся, ведаю толькі, што гэта замежнік. Наогул ніхто не разумее, што адбываецца, усё нармальна:)» — напісаў Ягр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?