У пункце матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ВМФ Расіі ў сірыйскім порце Тартус знаходзяцца больш за 1700 расійскіх вайсковых спецыялістаў.

Пра гэта «Коммерсанту» распавёў адзін з кантрактнікаў, прыкамандзіраваны да базы ў Тартусе.

«Яны ўладкоўваюць і ахоўваюць аб'ект, перабудоўваюць пірс», — паведаміла крыніца газеты. Паводле яго слоў, у пачатку канфлікту ў Сірыі персанал базы складаў усяго некалькі чалавек.

Крыніца «Коммерсанта» у Генштабе пацвердзіла, што ў Тартус ідуць работы па мадэрнізацыі пункта матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння. Пры гэтым ён запэўніў, што ні аб якім ваенным ўмяшанні Расіі ў сірыйскі канфлікт гаворкі не ідзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?