Герой гэтага відэа — цыган Артур з Камянецкага раёна. Уся іх сям'я на лета прыехала працаваць у Валожынскі раён, бо ў родным сяле работы няма. 

Артур па звядзёнцы ўладкаваўся пастухом і пасвіў кароў ля глухага засценка Скрыплеў. Гэта каля вёскі Гародзькі, над ракой Заходняя Бярэзіна. 

Конь калгасны — Артур выпрасіў яго на час працы, каб было зручней працаваць. Цыган марыў выкупіць каня па сканчэнні кантракту, але яму яго не аддалі. 

Больш за тое, цяпер ён змагаецца за тое, каб яму хаця б выплацілі поўны заробак. 

За 100 км ад Мінска ідзе жыццё, далёкае ад сталічных схем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?