Дні зніжак пройдуць у буйных універмагах Мінска з 23 па 30 верасня, паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.
Гандлёвы дом «На Нямізе» падае пакупнікам 20-працэнтную зніжку 23 верасня.
Набыць тавар танней на 15% змогуць мінчукі і госці сталіцы 23 і 30 верасня ў «Кірмашы».
У ЦУМе зніжка 17% будзе дзейнічаць 26 верасня.
ГУМ падорыць сваім пакупнікам 20-працэнтную зніжку 24 верасня, універмаг «Беларусь» — 28 верасня.