Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося паблізу вёскі Вішанька Кіраўскага раёна ў ноч на 20 верасня.
Непрацуючы жыхар Бабруйска 1985 года нараджэння, не маючы правоў на кіраванне транспартным сродкам, за рулём «Жыгулёў» здзейсніў наезд на бацьку, які сядзеў на праезнай частцы. Мужчына загінуў на месцы здарэння.
Падчас высвятлення акалічнасцяў стала вядома, што бацька патэлефанаваў сыну з просьбай забраць яго дадому. Аднак кіроўца не заўважыў бацькі на праезнай частцы. Па папярэдніх дадзеных, сын загінулага быў цвярозым.