Дачка лацінаамерыканскага рэвалюцыянера Эрнэста Чэ Гевары адмовілася пайсці на імшу Папы Рымскага, якую той адслужыў у нядзелю, 20 верасня, у Гаване.

Паводле Алейды Гевары, гэтае заданне, якое ёй дала Кампартыя Кубы, яна лічыць праявай крывадушнасці, перадае Yahoo News.

Алейда Гевара. Фото: Reuters

Алейда Гевара. Фото: Reuters

«Што я там буду рабіць, стоячы на працягу некалькіх гадзін?», — здзіўляецца Гевара, якая лічыцца адной з найважнейшых фігур у кубінскай кампартыі. Яшчэ да прыезду пантыфіка на Востраў Свабоды яна выказвала сумнеў у тым, што пойдзе на службу, апелюючы да свабоды веравызнання і свабоды прытрымлівацца атэістычных перакананняў.

Паслухаць пантыфіка на плошчы Рэвалюцыі ў Гаване сабраліся некалькі тысяч чалавек. На імшы таксама прысутнічаў кубінскі лідар Рауль Кастра. 

Папа Францішак адазваўся пра кубінцаў як пра аматараў весялосці, сяброўства і прыгожых рэчаў. Кіраўнік рымска-каталіцкай царквы заклікаў людзей служыць адны адным, а не якой-небудзь ідэалогіі. Кубінскі народ пантыфік назваў «святым і адданым Богу».

Падчас імшы былі арыштаваныя некалькі чалавек.

Плошча Рэвалюцыі ў Гаване — традыцыйнае месца мітынгаў кубінскіх камуністаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?