На выставе IFA 2015 у Берліне кампанія Samsung Electronics прадставіла пральную машыну WW8500 AddWash з франтальнай загрузкай, якая дазваляе класці ў барабан дадатковую бялізну пасля запуску цыкла мыцця.

У кампаніі мяркуюць, што падобная функцыя можа зацікавіць спажыўцоў, бо ледзь не кожны, хто карыстаецца пральнай машынай, хоць раз выяўляў, што забыўся загрузіць у барабан футболку, шкарпэтку ці яшчэ што-небудзь. Зрабіць гэта нескладана, калі гаворка ідзе пра машыны з верхняй загрузкай, аднак сярод еўрапейскіх карыстальнікаў яны значна менш папулярныя, чым машыны з франтальнай загрузкай.

Папоўніць машыну Samsung WW8500 AddWash пасля запуску можна праз дадатковыя дзверцы, праведзеныя ў верхняй частцы асноўнага люка. Для гэтага неабходна націснуць кнопку «Паўза», пасля чаго дзверцы можна будзе адкрыць. Не выключана, што дадатковы люк можна выкарыстоўваць і з мэтай дастаць з машыны выпадкова трапіўшы ў яе прадмет адзення, а таксама забытыя ў кішэні ключы або дакументы.

Новая машына Samsung таксама прыйдзецца па душы прыхільнікам «разумных» прылад. Мадэль WW8500 AddWash можа быць сінхранізавана са смартфонам на базе iOS або Android, што дазволіць выдалена кантраляваць працэс мыцця і наладжваць машыну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?