Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш падчас учорашніх урачыстасьцяў з нагоды міжнароднага жаночага дня згадаў пра Ірыну Казуліну, паведамляе афіцыйны сайт Белага Дому.

«Амэрыка помніць такіх жанчын, як Ірына Казуліна. Муж Ірыны, Аляксандар Казулін знаходзіцца ў турме. Ірана Казуліна ўвесь час працавала для свабоды мужа. Пры гэтым яна стала вядучым голасам для ўсіх палітвязьняў Беларусі. Ірына была віднай і ў справе барацьбы з ракам малочнай залозы. Некалькі тыдняў таму яна памерла. Рэжым Лукашэнкі адмовіўся вызваляць яе мужа з турмы, каб апошнія дні яны правялі разам. Гэта паказчык зьверства. Урад ЗША заклікае ўрад неадкладна вызваліць Казуліна, як і іншых палітвязьняў. Для людзей важна зразумець, што Ірына Казуліна рыхтавала глебу, каб у Беларусі было свабоднае і адкрытае грамадзтва», – адзначыў амэрыканскі лідэр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?