21 верасня ў 11.18 паступіла паведамленне аб магчымых праблемах з герметызацыяй салона самалёта, што ляцеў рэйсам Мінск — Рым, паведамляе 112.by.

У нацыянальны аэрапорт Мінск была накіравана выратавальная тэхніка, брыгады дактароў. Службы аэрапорта таксама былі гатовыя да рэагавання.

У 12.05 самалёт паспяхова прызямліўся. Пацярпелых няма.

Паводле інфармацыі нацыянальнага аэрапорта Мінск, паўторны вылет запланаваны на 13.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0