Сенатар ад Архангельскай вобласці Канстанцін Дабрынін ў панядзелак ўнёс у Дзярждуму РФ законапраект, у якім прапануецца прыраўняць апраўданне сталінскіх рэпрэсій да экстрэмізму.

Разам з тым у законапраекце ўтрымліваецца фармулёўка пра тое, што абвяржэнне абвінавачванняў савецкага кіраўніцтва ў генацыдзе, парушэнні правоў чалавека, або здзяйсненні «іншых дзеянняў, якія не сталі аб'ектам афіцыйнага дзяржаўнага асуджэння», адмаўленнем злачынстваў не з'яўляецца і экстрэмізмам лічыцца не будзе.

Дакумент таксама прызнае экстрэмісцкімі інфармацыйныя матэрыялы, якія «ўтрымліваюць апраўданне неабходнасці ажыццяўлення масавых палітычных рэпрэсій, дэпартацый і іншых рэпрэсіўных мер у дачыненні да народаў» і прапануе забараніць «увекавечанне памяці аб асобах, якія маюць дачыненне да злачынстваў сталінскага таталітарнага рэжыму». У прыватнасці, гаворка ідзе аб забароне называць у іх гонар вуліцы, адміністрацыйныя адзінкі і станцыі грамадскага транспарту.

У той жа час у дакуменце гаворыцца, што «калі дзеючае найменне з'яўляецца гістарычна першым, то сам па сабе факт згадкі ў ім пра асоб, якія маюць дачыненне да ажыццяўлення палітыкі сталінскага таталітарнага рэжыму, не з'яўляецца дастатковай падставай для змянення назвы».

У Расіі за апошнія месяцы адкрыта некалькі помнікаў Іосіфу Сталіну. Вобраз савецкага правадыра таксама выкарыстоўваецца ў вулічнай рэкламе. На 2014 год імем Сталіна ў Расіі названа 27 вуліц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?