Сабака, які ўмее міла прасіць прабачэння ў гаспадара, стаў зоркай інтэрнэту.

На відэа гаспадар адчытвае сабаку, а той толькі аддана глядзіць яму ў вочы, прыціскаецца да грудзей мужчыны і вінавата апускае галаву. У выніку мужчына здаецца і абдымае сабаку.

Відэа было апублікавана на YouTube 17 верасня і літаральна за пару дзён набрала больш за 100 тысяч праглядаў.