Сёлета спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння С.А.Найдзёнава (сапраўднае прозвішча Сяргей Аляксееў). Упершыню амаль аўтабіяграфічная драма “Дзеці Ванюшына” была пастаўлена ў 1901 годзе і мела ашаламляльны поспех.

Дзеянне п’есы адбываецца ў адным з вялікіх губернскіх гарадоў Расіі дарэвалюцыйнага часу. Вялікая сям’я заможнага купца Ванюшына, члена Гарадской управы, жыве па ўстоях і парадку, якія выпрацаваў час, са сваімі скаладанымі біяграфіямі, светлымі і драматычнымі старонкамі жыцця.

Тэма сямейнага жыцця, захавання лепшых традыцый, фарміравання асобы – яскрава ўвасоблена ў вобразе галоўнага героя Аляксандра Ванюшына – бацькі вялікага сямейства. Сям’я, як падмурак грамадскіх адносін у дзяржаве, асэнсавана трактуецца выканаўцамі і рэжысёрам-пастаноўшчыкам Аляксандрам Гарцуевым праз кожную дзеючую асобу. Спектакль ідзе ў двух дзеях. Яркія характары, поўныя драматызму, а, часам, і трагедыі, ствараюць псіхалагічнае напружанне і захапляюць гледача.

Спектакль пастаўлены ў найлепшых класічных традыцыях Купалаўскага тэатра з сучасным філасофскім і яркім сцэнічным прачытаннем.

Мастак — Ігар Анісенка.

У галоўнай ролі — народны артыст СССР і Беларусі Генадзь Аўсяннікаў і заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Падабед.

У спектаклі занятыя:

заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Зоя Белахвосцік, Зінаіда Зубкова, Сяргей Краўчанка, Тамара Нікалаева, артысты Святлана Анікей, Марына Гардзіёнак, Валянціна Гарцуева, Ігар Дзянісаў, Святлана Зелянкоўская, Аляксандр Казела, Яўгенія Кульбачная, Аляксандр Малчанаў, Тамара Міронава, Юльяна Міхневіч, Раман Падаляка, Ніна Піскарова, Ігар Пятроў, Ірына Рымарава, Алена Сідарава, Аляксей Чарнігін, Вікторыя Чаўлытка, Сяргей Чуб, Юлія Шпілеўская, Кацярына Яворская.

Прэм’ера на Вялікай сцэне тэатра – 15 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?