Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін даручыў разгледзець пытанне аб пераходзе на слізгаючы графік пачатку навучальнага года. Адпаведны дакумент быў апублікаваны на сайце Крамля ў аўторак, 22 верасня.

У дакуменце гаворыцца, што неабходна разгледзець пытанне «аб магчымасці ўстанаўлення слізгаючага графіка пачатку навучальнага года ў агульнаадукацыйных і прафесійных адукацыйных арганізацыях і вышэйшых навучальных установах».

Даклад павінен быць прадстаўлены да 15 лістапада 2015 года, адказнымі былі прызначаныя прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, а таксама найвышэйшыя службовыя асобы.

Прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, каментуючы гэтае даручэнне, сказаў, што «даручэнне разгледзець тое ці іншае пытанне не ўтрымлівае якой-небудзь пазіцыі прэзідэнта». Прэс-сакратар Пуціна дадаў, што мэта даручэння — ацаніць усе плюсы і мінусы такой прапановы.

У канцы ліпеня памочнік прэзідэнта Расіі Ігар Лявіцін прапанаваў перанесці пачатак навучальнага года 1 на 15 верасня для падтрымкі турыстычнага патоку ў «аксамітны сезон».

«Іспанія, Італія, Францыя, — усё зрабілі слізгаючы графік з-за турызму», — казаў тады ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?