24-гадовы беларус запраўляў сваё «Рэно» на аўтазаправачных станцыях Беластока і з'язджаў, не заплаціўшы. На яго машыне былі скрадзеныя польскія нумары, паведамляе партал tvn24.pl

На відэа, якое прадаставіў уладальнік адной са станцый можна ўбачыць, як беларус запраўляе свой аўтамабіль «Рэно Лагуна». Заўважыўшы супрацоўнікаў АЗС ён збіраецца збегчы, але работнікі яго затрымліваюць і неўзабаве прыязжае паліцыя.

«Злодзей спрабаваў уцячы, але сын затрымаў яго», — кажа ўладальнік станцыі Ян Юркевіч.

Высветлілася, што цягам тыдня беларус гэтак жа запраўляўся і з’язджаў без аплаты з 5 розных АЗС, агулам скраўшы паліва на 1100 злотых. Але ж, магчыма, што наш суайчыннік зможа адбіцца штрафам, бо максімальная сума, на якую ён скрадаў паліва на адной з станцый — 260.82 злотых. Па заканадаўстве гэта падпадае пад правіну, але не злачынства. Каб справа дайшла да суда трэба даказаць, што ўсе крадзяжы з’яўляюцца спланаванымі акцыямі і крыніцай прыбытку мужчыны.

Цяпер супрацоўнікі паліцыі правяраюць, ці не меў беларус на сваім рахунку іншых такіх выпадкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?