Сёньня ў Савецкім судзе Менску працягнуўся судовы працэс паводле пазову прадпрыемства «Гаррамаўтадор» да заяўнікаў «Эўрапейскага маршу». «Гаррамаўтадор» Менгарвыканкаму патрабуе спагнаць з адказчыкаў 2.135.974 рублі праз тое, што быў зьменены маршрут шэсьця 14 кастрычніка і гэта, як цьвердзіць у прадпрыемстве, пацягнула дадатковыя выдаткі па прыбіраньні й вывазе сьмецьця.

Сёньня з боку заяўнікаў на суд зьявіліся лідэр АГП Анатоль Лябедзька і намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч. Зьміцер Хведарук і Яўген Афнагель на працэсе не прысутнічалі, гэта і дало фармальную прычыну судзьдзю Сяргею Баразьне перанесьці разгляд справы на іншую дату.

Справа ў тым, што пазовы супраць заяўнікаў «ЭМ» высунулі і іншыя камунальныя службы Менску.

«Новыя пазовы супраць нас выставілі яшчэ восем прадпрыемстваў, — кажа старшыня АГП Анатоль Лябедзька. — Калі раней з нас хацелі спагнаць 2 мільёны рублёў, то цяпер ужо больш за 10. Для мяне такі крок уладаў выглядае абсалютна лягічным і зразумелым. Ранейшую лічба, яны палічылі, ня ўражвае, і вырашылі выставіць нам новы рахунак. Мы маем справу з беспрэцэдэнтным выпадкам. Ня выключана, што хутка на волі апынуцца ўсе палітвязьні. Але ўлады працягнуць давіць на апазыцыйных актывістаў эканамічнымі рычагамі, калі дадому пачнуць прыходзіць судовыя выканаўцы, а таксама не дазваляць выяжджаць з краіны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?