Пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін на прэс-канферэнцыі 22 верасня ў Мінску выказаў надзею, што падчас кампаніі па выбарах прэзідэнта беларусы зробяць «правільны выбар».

«Я адчуваю і на свае вочы бачу, што ваша краіна пад кіраўніцтвам вашага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі дасягнула палітычнай стабільнасці, сацыяльнага спакою і эканамічнага развіцця. Краіна вельмі прыгожая, чыстая. Пры змене сітуацыі ў рэгіёне Беларусь захоўвае спакой і стабільнасць. Яна застаецца востравам стабільнасці ва Усходняй Еўропе», — заявіў Цуй Цымін.

Пасол Кітая назваў прэзідэнцкія выбары, што пройдуць у Беларусі 11 кастрычніка, найважнейшай палітычнай падзеяй у жыцці краіны. «Думаю, што ваша краіна і вашы людзі змогуць зрабіць правільны выбар для далейшага дабрабыту», — зазначыў дыпламат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?