Следчы камітэт праводзіць праверку з нагоды смерці 10-гадовай пяцікласніцы адной з сярэдніх школ Партызанскага раёна сталіцы.

Паводле інфармацыі БелаПАН, 22 верасня ў першай палове дня дзяўчынка прысутнічала на ўроку фізкультуры, але паводле медыцынскіх паказанняў не выконвала практыкаванні. Раптам яна адчула недамаганне, і яе даставілі ў медпункт школы. Нягледзячы на праведзены комплекс рэанімацыйных мерапрыемстваў, выратаваць жыццё дзіцяці не ўдалося.

На месцы здарэння цяпер працуе следча-аператыўная група. Следчыя апытваюць педагогаў, навучэнцаў, бацькоў.

Нагадаем, што 19 верасня ў адной са школ Ленінскага раёна Мінска на спартыўных занятках памерла 13-гадовая дзяўчынка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0