Гэтак адыходзячы прэзыдэнт Расеі адрэагаваў на заўвагу Генадзя Зюганава падчас сустрэчы ў Крамлі.

На спатканьні з новаабраным прэзыдэнтам Мядзьведзевым і лідэрамі думскіх фракцыяў зайшла гаворка пра пэнсійную сыстэму. Праблему нізкіх пэнсій на сустрэчы ўзьняў лідэр Кампартыі Расеі Генадзій Зюганаў, адзначыўшы, што ў СССР сярэдняя пэнсія 90 рублёў адпавядала б сёньняшнім 9 000 расейскіх рублёў (каля 400 даляраў), а цяпер пэнсіянэры атрымліваюць у сярэднім 3–4 тысячы. «90 рублёў, якія атрымлівалі ў савецкія часы, не апавядаюць $400; гэта ня больш за $120–150», – паправіў Зюганава Пуцін. «Дый на 90 рублёў ні фіга было не купіць», – дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?