Падчас пракладання цеплатрасы ў двары дома па адрасе праспект Дзяржынскага, 9 будаўнікі дасталі з зямлі габрэйскую магільную пліту.
«На ёй напісана «чалавек гарачы і шчыры Шыман», прозвішча неразборліва, — паведамляе перакладчык з іўрыта Павал Касцюкевіч. «Паводле габрэйскіх надмагілляў у Беларусі жанчыны былі збольшага «сціплыя і добрыя», а мужчыны «гарачыя і шчырыя».
Як вядома непадалёк знаходзіліся зруйнаваныя на пачатку 70-х габрэйскія могілкі.