22 верасня суд Светлагорскага раёна вынес прыгавор у дачыненні да 30-гадовага мясцовага жыхара, які ў маі 2015 года напаў з нажом на таксіста. Беспрацоўны раней не судзімы жыхар райцэнтра прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўлення волі, у сувязі з амністыяй тэрмін адбыцця пакарання зменшаны на год.

Як паведамляе Гомельскі абласны суд, жыхар Светлагорска абвінавачваўся ва ўчыненні асабліва злоснага хуліганства (частка 3 артыкула 339 КК). 25 мая ён, будучы ў стане алкагольнага ап'янення, сеў у таксі і абяцаў кіроўцу, што за праезд заплаціць сястра, якая чакае яго каля аднаго з дамоў Светлагорска. 

Кіроўца таксі, калі прывёз пасажыра на месца, запатрабаваў аплаціць праезд. Сястры каля пад'езда не было, і пасажыр адправіўся за грашыма. Калі вярнуўся, сеў на задняе сядзенне і папрасіў таксіста пачакаць дзяўчыну, а затым накінуўся на кіроўцу з нажом. Таксіст паспеў перахапіць нож і націснуць кнопку выкліку дыспетчара. Да яго на дапамогу прыбылі калегі, а затым і міліцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?