У крычаўскую бальніцу 22 верасня з апёкамі быў дастаўлены 24-гадовы мужчына, які паспрабаваў учыніць акт самаспалення. 

Як паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях, 22 верасня ў 19.30 паступіла інфармацыя, што ў бальніцу дастаўлены непрацуючы грамадзянін 1991 года нараджэння з тэрмічнымі апёкамі. Падчас праверкі было ўстаноўлена, што прыкладна ў 19.00 ён меў тэрмічныя апёкі 2—3-й ступені 25% цела. 

«Паводле слоў сужыцелькі, апёкі ён атрымаў прыкладна ў 17.50 на дачы. Паводле папярэдняй версіі, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, ён пасварыўся з жанчынай і выйшаў з дома. Праз некалькі хвілін пакінутая ў доме жанчына пачула крык. Яна выбегла з дома і ўбачыла, што сужыцель ляжыць на зямлі ў агародзе і на ім гарыць адзенне. Вяскоўка выліла на мужчыну вядро вады, самастойна патушыла агонь і выклікала хуткую медыцынскую дапамогу», — сказалі ў МНС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?