На палігоне пад Брэстам праходзяць XII Міжнародныя спаборніцтвы прафесійнага майстэрства персаналу электраэнергетычнай галіны дзяржаў — удзельніц СНД.

Беларусь стала гаспадыняй турніру ў чацвёрты раз. У спаборніцтвах прымаюць удзел каманды з Беларусі, Расіі, Грузіі, Казахстана, Узбекістана і Кыргызстана. Пра гэта паведамляе ўпраўленне інфармацыйных тэхналогій ПА «Белэнерга».

Спаборніцтвы ўключаюць у сябе 6 розных этапаў, якія дазваляюць прадэманстраваць навыкі па рамонце і абслугоўванні ліній электраперадачы, у тым ліку арганізацыі работ на вышыні, навыкі аказання першай дапамогі; таксама пройдзе праверка тэарэтычных ведаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?