У Лідзе п'яны кіроўца збіў на тратуары пешахода, паведамілі ў ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца «Форда» 1960 нараджэння пры руху па вуліцы Камуністычнай з боку цэнтра ў напрамку вуліцы Машэрава выехаў за межы праезнай часткі, заехаў на тратуар, дзе збіў 18-гадовага пешахода і правёз яго на капоце. Малады чалавек знаходзіцца ў рэанімацыі.
Усе абставіны здарэння будуць выяўленыя ў выніку праверкі. Вядома, што раней гэтым жа аўтамабілем на вуліцы Труханава быў пашкоджаны святлафорны аб'ект. Утрыманне алкаголю ў выдыханым паветры ў кіроўцы перавысіла дапушчальную норму амаль у сем разоў.