Яшчэ з мінулай пятніцы ў лясах Расонскага раёна шукалі 71-гадовую мясцовую жыхарку, якая сышла ў ягады і не вярнулася дадому. Пенсіянерку шукалі міліцыя і аднавяскоўцы, але, нягледзячы на ўсе намаганні, выратаваць жанчыну не ўдалося.

У аўторак вечарам, на чацвёртыя суткі пошукаў, бабулю знайшлі ў лесе памерлай.

Прычына смерці жанчыны цяпер высвятляецца, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?