Дэпутата расійскага пскоўскага заканадаўчага сходу Льва Шлосберга ў чацвер пазбавілі паўнамоцтваў. Тайнае галасаванне па пытанні аб пазбаўленні Шлосберга паўнамоцтваў прайшло на 45-й сесіі Пскоўскага абласнога сходу. За пазбаўленне дэпутата паўнамоцтваў прагаласаваў 41 дэпутат, супраць — 3.

Перад галасаваннем дэпутаты заканадаўчага сходу асудзілі Шлосберга, назваўшы яго, у прыватнасці, «рупарам Дзярждэпа [ЗША] ў Пскоўскай вобласці». «Гэта дзеянне супраць легітымнасці дзяржаўнай улады ў Пскоўскай вобласці», — сказаў Шлосберг, каментуючы ініцыятыву аб яго адстаўцы.

На адкрыцці пасяджэння Шлосберг выступіў з прамовай аб дэмакратыі ў Расіі. Цяперашнюю сітуацыю ў краіне ён параўнаў з становішчам у познім СССР. «Грамадзянін, які жадае краіне свабоды і дэмакратыі, апынуўся ў апазіцыі расійскай дзяржаве», - панаракаў дэпутат.

У абарону Шлосберга выступіў дэпутат Дзярждумы Дзмітрый Гудкоў і дэпутат пецярбургскага «Яблыка» Барыс Вішнеўскі, які заклікаў калег «не ганьбіцца».

Леў Шлосберг, магчыма, першым у Расіі апублікаваў сведчанні ўдзелу прафесійных расійскіх вайскоўцаў у баявых дзеяннях у Данбасе. «Дзясяткі тысяч людзей у Расіі ведаюць праўду пра тое, што адбываецца з нашай арміяй, нашай дывізіяй, з нашымі людзьмі», — сказаў Шлосберг перад галасаваннем. Расійскія ўлады адмаўляюць, што ў канфлікце ўдзельнічаюць кадравыя расійскія вайскоўцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?