Кліп выкладзены сёння, 24 верасня, на афіцыйным канале ўкраінскага гурту на Youtube. 

Жанр відэа можна вызначыць як спалучэнне двух фарматаў — кароткаметражнага фільма і сацыяльнай рэкламы.

Лідар ОЕ Святаслаў Вакарчук адзначае, што «пры абмеркаванні мне ў галаву прыйшла такая класічная параўнальная карціна між тым, як паводзяць сябе людзі старэйшага ўзросту ва Украіне і людзі такога ж ўзросту ў заходнім свеце. У нас незалежна ад сацыяльнага статусу, матэрыяльнага дастатку, пажылыя людзі пачуваюцца больш задушанымі, чым на Захадзе, ці, напрыклад, у Індыі, дзе ўзровень жыцця часам значна ніжэйшы, чым у нас. Такім чынам, справа не столькі і не толькі ў дабрабыце, матэрыяльным забяспячэнні, а ў больш адкрытым, шчырым стаўленні да жыцця, а таксама да такіх базавых каштоўнасцей, як асабістая ўнутраная свабода і ўзаемапавага незалежна ад узросту, статусу і поглядаў.

Гэтым нашым відэа хацелася паказаць, што незалежна ад таго, як складваюцца абставіны — у кожнага асабіста, у грамадстве ў цэлым, — ёсць падстава над чым задумацца, што ўспомніць, прааналізаваць і няма ніякіх падстаў нічога не рабіць. Бо, на маю думку, шчаслівымі становяцца тыя, хто ні пры якіх абставінах не апускае рукі».

Дарэчы сёлета канцэртаў ОЕ, у тым ліку ва Украіне, не плануецца, гурт працуе над новым альбомам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?