На большасці прадпрыемстваў Мінпрама адноўлены поўны рабочы тыдзень. Пра гэта паведаміў сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА намеснік міністра прамысловасці Беларусі Дзмітрый Корчык.

«Калі гаварыць пра скарочаны рабочы тыдзень, то гэта сапраўды мела месца, і гэта аб'ектыўна звязана з работай нашых партнёраў, іх плацежаздольнасцю. Сёння сітуацыя стабілізуецца, большасць прадпрыемстваў галіны працуюць ужо 5 дзён у тыдзень», — падкрэсліў ён.

Дзмітрый Корчык адзначыў, што аднаўленне поўнага рабочага тыдня ўдалося за кошт прыняцця шэрага рашэнняў з боку ўлады, забеспячэння пэўнымі заказамі прадпрыемстваў, а таксама за кошт работы прампрадпрыемстваў на знешніх рынках у частцы дыверсіфікацыі экспартных паставак. «Мы ўжо маем пэўны партфель заказаў на новых рынках і, безумоўна, гэта дае магчымасць нашым прадпрыемствам загружаць вытворчасці, нарошчваць аб'ёмы, забяспечваць работай нашых супрацоўнікаў. Па асобных прадпрыемствах, не буду скрываць, сітуацыя яшчэ пакуль у стадыі стабілізацыі», — растлумачыў ён.

«Што датычыцца складскіх запасаў, то сёння ў нас ёсць штомесячная дадатная дынаміка - склады разгружаюцца. Ідзе скарачэнне запасаў. Нам і кіраўніком дзяржавы, і ўрадам была пастаўлена задача скарачэння складскіх запасаў, але не вымывання абаротных сродкаў з мэтай зрабіць нейкія аб'ёмы прадукцыі і пакласці іх на склад. Сёння мы працуем пад канкрэтныя замовы вытворчасці», — канстатаваў намеснік міністра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?