У прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў панядзелак у Нью-Ёрку узгодненыя сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам і прэм'ерам Японіі Сіндза Абэ, паведаміў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

«На дадзены момант праграма Пуціна ў Нью-Ёрку выглядае наступным чынам: ён прыляціць, паслухае на Генасамблеі нейкі час выступ сваіх калег, выступіць сам, затым адбудзецца яго гутарка з генсекам ААН Пан Гі Мунам, і ён возьме ўдзел у пратакольным мерапрыемстве ад імя генеральнага сакратара ААН у гонар кіраўнікоў дэлегацый. Пасля гэтага адбудуцца яго сустрэчы з Сіндза Абэ і Баракам Абамам», — распавёў Пяскоў.

Паводле дадзеных агенцтва Рэйтэр, ініцыятарам сустрэчы быў Пуцін.

У сераду аб тым, што Абама правядзе сустрэчу з Пуціным, «калі яе атрымаецца арганізаваць», перадавала New York Times са спасылкай на крыніцы.

«Абама, які адмаўляўся сустракацца з Пуціным на фоне глыбокіх рознагалоссяў з-за ўмяшання Расіі ў канфлікт ва Украіне ў мінулым годзе, вырашыў, што цяпер сустрэча магла б быць карыснай, каб заклікаць Крэмль падтрымліваць перамір'е каля сваіх межаў і ў той жа час настаяць на дыпламатычным рашэнні крызісу ў Сірыі», — гаварылася ў газеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?