Вядомы расійскі акцёр сфатаграфаваўся у майцы з беларускім нацыянальным арнаментам.
Здымак Гоша Куцэнка апублікаваў у сваім акаўнце ў Instagram. На фота ён разам з акцёрамі Тэатра массавета.
«Жыве Беларусь», — напісаў Гоша Куцэнка ў каментары да здымка.
Гоша Куцэнка — расійскі акцёр, спявак, рэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар. Заслужаны артыст Расіі. Атрымаў шырокую вядомасць дзякуючы ролям у фільмах «Мама, не бядуй», «Антыкілер», «Са мною вось што адбываецца», «Любоў-морква», «Дзікуны», «Дзёрзкія дні», «Усё могуць каралі», «Практыкаванні ў выдатным».