«Рэпарцёры бязь межаў» пад патранажам ЮНЭСКА аб’яўляе першы Дзень свабоды слова ў Інтэрнэце -- 12 сакавіка.

З гэтай нагоды арганізацыя правядзе акцыю «24 гадзіны супраць цэнзуры».

На сёньня за кратамі па ўсім сьвеце знаходзяцца 64 інтэрнэт-дысыдэнты. Да нядаўняга часу за інтэрнэт-публікацыю знаходзіўся ў зьняволеньні і беларус Андрэй Клімаў. Найбольшай турмой для інтэрнэт-журналістаў і блогераў на сёньня застаецца Кітай.

«Рэпарцёры бязь межаў» заклікаюць узяць удзел у акцыі ў дзевяці краінах, якія ўяўляюць найбольшую небясьпеку для сеціва. Цягам 24 гадзінаў, з 9.00 серады, 12 сакавіка, да 9.00 чацьвярга, 13 сакавіка, карыстальнікі могуць ствараць аватары, выбіраць паведамленьні для сваіх транспарантаў і ўзяць удзел ў адной з кібэрдэманстрацый, якія пройдуць у Бірме, Кітаі, Паўночнай Карэі, на Кубе, у Эгіпце, Эрытрэі, Тунісе, Туркмэністане и Віетнаме. Падрабязнасьці — на сайце сайце арганізацыі.

СМ, паводле www.charter97.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0